Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Мова, кнігі і мультфільмы

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі выязную выставу-прагляд «Чытайце беларускае!» ў кінатэатры «Космас». Мерапрыемства сабрала наведвальнікаў з школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Магілёва».

Перад паказам мультфільмаў бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з сучаснымі мастацкімі творамі беларускіх аўтараў. Асаблівую цікавасць выклікала інтэрактыўная частка сустрэчы: школьнікі з запалам чыталі складаныя хуткамоўкі, спаборнічалі ў хуткасці і правільнасці вымаўлення, а таксама наперабой адгадвалі хітрыя загадкі.

Такі фармат дазволіў сумясціць прыемны адпачынак з карысным знаёмствам з родным словам.

Views: 16