22 мая у рамках рэспубліканскай ініцыятывы «Кожная пятніца — роднае, сваё!» у бібліятэцы зноў арганізавалі інтэлектуальную гульню «Загадкі роднай мовы».
Юныя чытачы з цікавасцю акунуліся ў свет беларускага слова: чыталі беларускія народныя казкі, а ў адным з творчых выпрабаванняў ім трэба было злучыць паасобныя словы ў назву вядомай казкі. Гэта не толькі развівала лагічнае мысленне, але і нагадвалі юным чытачам пра багацце беларускага фальклору.
Бібліятэка запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!», каб зрабіць кожны тыдзень сапраўды непаўторным і блізкім па духу.
Views: 6







































