Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

95 год з дня нараджэння Паўла Місько

Павел Андрэевіч Місько – беларускі пісьменнік, перакладчык, драматург. Нарадзіўся 14 сакавіка 1931 года ў вёсцы Знамя Слуцкага раёна. Да вайны будучы пісьменнік паспеў скончыць усяго два класы, але з пахвальнай граматай. З 1947 па 1950 год працягвае вучобу ў СШ №10 г. Слуцка. А ў 1955 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння вучобы працаваў у Давыд-Гарадоцкай раённай газеце: спачатку адказным сакратаром, а потым рэдактарам.

Друкавацца пачаў з 1954 года. Друкаваўся пад псеўданімамі Андрэеў П.; Жытнёвы П.; Шумскі П.; Эхінопсіс Вульгарыс. Першае апавяданне «Надзя» выйшла ў альманаху «Брэст» у 1958 годзе.
Місько з’яўляецца аўтарам раманаў «Мора Герадота», «Градабой», «Хлопцы, чые вы будзеце…», «Паміж мінулым і будучым», «Самыя короткія ночы», «Зяленыя змеі» , «Прыгавораны да жыцця», «Востраў «Мёртвая галава», зборнікаў сатыры і гумара «Чэрці ў коміне», «Вясельны марафон», «Лекцыя з падвывам», «Развітальная гастроль». Стварыў п’есы на сучасныя тэмы «Ліха крадзецца ціха», «Канфлікт мясцовага значэння» і інш.

Найбольшага поспеху Павел Місько дасягнуў у літаратуры для дзяцей. Для дзяцей была напісана дакументальная аповесць «Падарожжа ў калгас». У зборніку «Калодзеж» з’явіліся яго першыя апавяданні для дзяцей. Першай дзіцячай аповесцю пісьменніка сталі «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі», надрукаваная ў 1972 годзе. А яго аповесць «Прыгоды бульбобаў» чыталі ледзь не ў кожнай сям’і. Далей былі «Як на нашы імяніны», «Грот афаліны», «Эрпіды на планеце Зямля», «Прыйдзі, дзень-залацень!», «Мушкяцёры» і іншыя.

Творы Паўла Місько для дзяцей увайшлі ў класіку беларускай дзіцячай літаратуры.
Таксама пісьменнік пісаў вершы. У 2001 г. Місько выдаў зборнік вершаў «Ружовыя ліўні» , у 2005 г. – раман у вершах «Пакуль зямля мілуе сонца».

Ёсць у спадчыне Паўла Місько і досыць значная колькасць перакладаў з польскай, украінскай і рускай моў. Пераклаў на беларускую мову «Мертвыя душы» Н. Гогаля.

Памер пісьменнік 6 чэрвеня 2011 года ва ўзросце 80 год.

Можна пачытаць:
Апавяданні Паўла Місько
Чараўнік Косця
Прыгоды бульбобаў

 

 

Views: 17