Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Загадкі роднай мовы

У межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» у бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня «Загадкі роднай мовы».

Юныя чытачы з азартам пагрузіліся ў свет беларускага слова. Падчас гульні дзеці не толькі праверылі свае веды, але і даведаліся шмат новага пра прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы. Школьнікі актыўна адгадвалі вершаваныя загадкі і тлумачылі значэнне старадаўніх слоў.

Мерапрыемства стала чарговым доказам таго, што вывучаць беларускую мову можна весела і цікава. Бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых далучацца да акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!», каб зрабіць кожны тыдзень сапраўды асаблівым і родным.

Views: 9