5–6 верасня бібліятэка прыняла ўдзел у XXXIII Дні беларускага пісьменства ў г. Касцюковічы. Свята 2026 года праходзіла пад знакам Года беларускай жанчыны, 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і юбілеяў класікаў беларускай літаратуры.
Пляцоўка была арганізавана з мэтай папулярызацыі беларускага пісьменства і кнігадрукавання сярод розных узроставых груп насельніцтва з выкарыстаннем сучасных лічбавых тэхналогій. Госці мелі магчымасць прыняць удзел у віктарынах, інтэлектуальных гульнях і творчых заданнях: «Постаці друкароў праз стагоддзі», «Растлумач фразеалагізім», «Ці бывае так?», «Падбяры беларускі адпаведнік да рускай прыказкі», «Знайдзі лішняе слова» і іншыя.
Адметнай рысай пляцоўкі стала зона віртуальнай рэальнасці. Выкарыстанне VR-ачкоў дазволіла стварыць эфект поўнага пагружэння і значна павысіць цікавасць да прапанаваных падзей. Удзельнікі з дапамогай VR-ачкоў здзяйснялі інтэрактыўнае падарожжа па гістарычных і памятных мясцінах: «Плошча Славы і Ратуша ў Магілёвё», «Брэсцкая крэпасць», «Музей Вялікай айчыннай вайны ў Мінску» і іншыя.
Спалучэнне традыцыйных форм з VR-тэхналогіямі дазволіла ахапіць шырокую аўдыторыю.
Views: 7














































