Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Мовы друкаванай чароўнае слова

3 верасня бібліятэка сумесна з кінатэатрам «Космас» арганізавалі святочную сустрэчу для школьнікаў, прымеркаваную да Дня беларускага пісьменства.

Для юных чытачоў ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Магілева» была падрыхтавана прэзентацыя кніжнай выставы «Мовы друкаванай чароўны свет». У экспазіцыі былі прадстаўлены выданні, якія ахопліваюць усе этапы развіцця пісьменнасці: ад старажытных кніг, прысвечаных зараджэнню слова і першым асветнікам, да сучаснай беларускай літаратуры.

Аднак сустрэча не абмежавалася толькі знаёмствам з кнігамі. Для гасцей правялі серыю займальных інтэрактыўных гульняў, якія дазволілі праверыць свае веды і кемлівасць у нестандартным фармаце. Школьнікі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах «Знайдзі лішняе слова», «Перавядзі са стараславянскага» і лінгвістычнай віктарыне «Беларускі скарб».

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і накіравана на папулярызацыю роднага слова і кніжнай культуры сярод падрастаючага пакалення.

Views: 2